BE RU EN

Кошт на нафту рэзка знізіўся

  • 27.05.2018, 21:14

Кошт на нафту маркі Brent апусціўся да $ 76,33 за бараль.

Сусветныя кошты на нафту эталонных марак істотна знізіліся.

Пра гэта сведчаць звесткі гандлю ў нядзелю, 27 траўня.

Так, кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures у 21:09 паводле Менска ўпаў на 3,16% – да $ 76,33 за бараль.

Нагадаем, 25 траўня нафта пачала таннець праз нечаканы рост запасаў у ЗША. Таксама ўдзельнікі рынку асцерагаліся, што АПЕК можа ўжо ў чэрвені павялічыць здабычу праз рызыкі, звязаныя з Венесуэлай і Іранам.

Апошнія навіны