BE RU EN

У Віцебскім раёне на дарозе заўважылі мядзведзя

  • 27.05.2018, 13:32

Сустрэча з мядзведзем адбылася на дарозе ў вялікім лясным масіве каля вёскі Желязнякі.

Фота сустрэтага мядзведзя апублікаваў 24 траўня ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» жыхар Віцебска Кірыл Іваноў. Ён піша, што на гэтай дарозе часта сустракаў розных звяроў, але такі драпежнік яму насустрач яшчэ ні разу не выходзіў, пішуць «Народные Навiны Вiцебска».

- Праз шок я не паспеў спалохацца. Мядзведзь хвіліны дзве-тры не сыходзіў, таму я паспеў яго сфатаграфаваць. Звер быў рэальна велізарны, з фатаграфіі гэта цяжка зразумець, - распавёў Кірыл.

Гэта не першая ў гэтым годзе сустрэча людзей з мядзведзем у Віцебскім раёне. 23 сакавіка чатырохгадовы самец траўмаваў жыхара вёскі Пукшына. Тады ў выніку прынятых захадаў мядзведзя адагналі ад населенага пункта на адлегласць 7-8 кіламетраў, паведамляла Мінпрыроды.

Апошнія навіны