BE RU EN

Слонімцы за 14 рабочых дзён па 10 гадзін атрымаў $53

  • 27.05.2018, 10:50

Міхаіл Сашко не збіраецца мірыцца з самавольствам начальства.

Прыгоды слонімскага актывіста РЭП Міхаілам Сашко прадаўжаюцца. Рэч у тым, што ён працаваў на Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы і быў звольнены за тое, што не маўчаў, калі бачыў, як ставяцца начальнікі прадпрыемства да рабочых. Пасля таго, як ён быў звольнены, праз Слонімскі цэнтр занятасці насельніцтва Міхаіл уладкаваўся на працу ў Слонімскае ДРБУ-119 паводле тэрміновага пагаднення, паведамляе «Радыё Рацыя».

Калі ён адпрацаваў 14 рабочых дзён па 10 гадзін і атрымаў разліковы лісток, то быў здзіўлены заробкам. Ё склаў 106 рублёў 61 капейку.

Калі Міхась Сашко звярнуўся да начальніка, чаму яму не даплацілі за тое, што ён адпрацаваў лішнія гадзіны, начальнік сказаў, што тыя, хто працуе па гадзінах, большы заробак не атрымаюць і ім ніхто больш не налічыць.

І тады Міхаіл Сашко папрасіў азнаёміцца з калектыўнай дамовай, бо ў тэрміновай дамове ёсць спасылка на яе. У мінулую пятніцу, 25 траўня, Міхаілу патэлефанавалі і сказалі, што ён звольнены з працы.

Вось так у нас вызначаюць лёсы людзей. Міхаіл Сашко не збіраецца мірыцца з такім стаўленнем начальнікаў, якія парушаюць заканадаўства. Ён будзе разглядаць усе справы праз суд.

Апошнія навіны