BE RU EN

«Рэал» стаў першай камандай, якая выставіла адзін і той жа стартавы склад у двух фіналах Лігі чэмпіёнаў

  • 26.05.2018, 21:52

У Кіеве пачаўся матч паміж мадрыдскім «Рэалам» і «Ліверпулем».

Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Зінэдзін Зідан на фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля» выставіў стартавы склад, абсалютна ідэнтычны таму, што і ў мінулым годзе на вызначальным матчы з «Ювентусам», паведамляе «Прессбол».

З першых секунд на кіеўскі фінал Лігі чэмпіёнаў «Рэал» выпусціў Кейлара Наваса, Даніэля Карвахаля, Сэрхіё Рамаса, Рафаэля Варана, Марсэла, Казэміра, Тоні Кроаса, Луку Модрыча, Іска, Карыма Бензэму і Крышціяну Ранальду. Менавіта гэтыя гульцы выйшлі ў аснове на фінал Лігі чэмпіёнаў-2017 супраць «Ювентуса». У тым матчы «сметанковыя» перамаглі 4:1 і сталі першым клубам у сучаснай гісторыі еўракубка, які перамог у турніры два разы запар. Цікава, што ў стартавым складзе «Ліверпуля» няма ніводнага футбаліста з досведам выступу ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны