BE RU EN

Сэрхіё Рамас: Калі фінал Лігі чэмпіёнаў дапаможа Украіне як краіне, гэта выдатна

  • 26.05.2018, 17:48

Абаронца «Рэала» падзяліўся меркаваннем аб правядзенні фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў у сталіцы Украіны Кіеве.

"Праз адлегласць і вялікія выдаткі многія фанаты "Рэала" не здолелі прыехаць у Кіеў. Але мы адчуваем падтрымку тых, хто ўсё ж прыехаў.

Некаторыя хацелі б, каб фінал быў бліжэй, гэта б спрасціла некаторыя рэчы. Але мы не маем нічога супраць. Калі гэта дапаможа Украіне як краіне, тады гэта выдатна", - цытуе Сэрхіа Рамоса Sport Arena.

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж "Ліверпулем" і "Рэалам" пройдзе 26 траўня ў Кіеве на НСК Алімпійскі.

Апошнія навіны