BE RU EN

Беларускія памежнікі ўзмоцняць кантроль падчас ЧС-2018 у футболе

  • 26.05.2018, 13:45

Чэмпіянат свету ў футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня.

Узмоцненыя змены беларускіх памежнікаў будуць несці службу ў пунктах пропуску падчас чэмпіянату свету ў футболе, паведаміў кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Анатоль Лапо.

"На час чэмпіянату свету ў футболе, у сувязі з чаканым павелічэннем пасажыраплыні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, на асноўных напрамках у пунктах пропуску праз мяжу Беларусі службу будзе несці ўзмоцнены склад зменаў", – заявіў ён у інтэрв'ю БелТА.

Таксама ён адзначыў, што ў выпадку ўзнікнення якія-небудзь нестандартныя сітуацыі пры пропуску заўзятараў будуць развязвацца на ўзроўні дзяжурных службаў Дзяржпамежкамітэта і Памежнай службы ФСБ Расеі.

Кіраўнік Дзяржпамежкамітэта запэўніў, што на перасячэнні мяжы грамадзянамі Беларусі гэтыя захады ніякім чынам не адаб'юцца.

Чэмпіянат свету ў футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня.

Апошнія навіны