BE RU EN

Анастасія Прыходзька: У нас ідзе вайна і мы не можам біць паклоны ў Крамлі

  • 26.05.2018, 10:33

Спявачка прапанавала пазбаўляць украінскіх артыстаў права на выступленне ў сваёй краіне за канцэрты ў РФ і Крыме.

Анастасія Прыходзька пракаментавала пазбаўленне ўкраінскіх узнагародаў спевака Іосіфа Кабзона. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле словаў спявачкі, ва Украіне хапае і "сваіх здраднікаў", якіх варта было б пазбавіць ганаровых званняў.

«Усё разумею, але дзіўна – чаго першым Кабзон? У нас тут сваіх здраднікаў хапае. Давайце спачатку разбірацца, так бы мовіць, з "нашымі", а потым з тымі», – напісала Прыходзька.

Таксама Насця адразу прапанавала план дзеянняў, што рабіць з украінскімі артыстамі, якія выступаюць у РФ і на акупаваных Расеяй тэрыторыях.

"Прапаную: пачнем пазбаўляць званняў тут, тады і менш ездзіць будуць! За канцэрты ў РФ і на тэрыторыі Крыма пазбаўляем права на выступленне ў сваёй дзяржаве, са здыманнем усіх узнагародаў! І выступлення на ТБ і радыё! Таму што ў нас ідзе вайна і мы, украінцы, не можам біць паклоны ў Крамлі ніяк. Распяваючы ў тым ліку!" – адзначыла артыстка.

Апошнія навіны