BE RU EN

Пуцін паабяцаў не балатавацца ў прэзідэнты на наступных выбарах

  • 25.05.2018, 19:41

Прэзідэнт РФ паабяцаў не парушаць Канстытуцыю краіны.

Уладзімір Пуцін паабяцаў не парушаць Канстытуцыю Расеі, якая забараняе займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар, паведамляе «Медуза».

«Я заўсёды строга прытрымліваўся і прытрымліваюся Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі. У Канстытуцыі ясна прапісана - не больш за два тэрміны запар. Цяпер у мяне другі тэрмін запар. Як вы памятаеце, я быў двойчы да гэтага прэзідэнтам, а потым пакінуў пасаду прэзідэнта, таму што Канстытуцыя не дазваляла абірацца трэцім разам. Вось і ўсё. Я маю намер прытрымлівацца гэтага правіла і ў будучыні», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Апошнія навіны