BE RU EN

Трамп: Саміт з Ынам усё яшчэ можа прайсці 12 чэрвеня

  • 25.05.2018, 19:23

Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перамовы з Вашынгтонам «у любы час і ў любым фармаце».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам усё яшчэ можа адбыцца 12 чэрвеня, як і было запланавана, нягледзячы на тое што днём раней Белы дом абвясціў пра скасаванне саміту, паведамляе ВВС.

«Паглядзім, як пойдзе. Гэта можа нават быць 12-е [чэрвеня]. Мы цяпер з імі гаворым. Яны вельмі хочуць гэта зрабіць, і нам бы хацелася гэта зрабіць», - заявіў Трамп журналістам у пятніцу.

За дзень да гэтага амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў КНДР у «адкрытай варожасці» за скасаванне запланаванага саміту.

Пасля гэтага Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перамовы з Вашынгтонам «у любы час і ў любым фармаце».

Намеснік міністра замежных спраў КНДР Кім Ке Гван падкрэсліў, што Пхеньян глыбока шкадуе пра пастанову Вашынгтона адмовіцца ад перамоў.

Апошнія навіны