BE RU EN

«Мінчанка» будзе гуляць у расейскай валейбольнай суперлізе

  • 25.05.2018, 17:17

У турніры возьмуць удзел 12 каманд.

У пятніцу ў Маскве прайшла нарада Усерасійскай федэрацыі валейбола. Была прынятая пастанова ўключыць у склад удзельнікаў суперлігі «Мінчанку» і калінінградскі «Лакаматыў», піша «Трыбуна».

Такім чынам, у суперлізе цяпер будзе 12 каманд.

Раней пра тое, што «Мінчанка» згуляе ў суперлізе, паведамілі 3 траўня на ўшаноўванні каманды.

У мінулым сезоне «Мінчанка» дабралася да фіналу Кубка ЕКВ, дзе саступіла турэцкаму «Эджзаджыбашы».

Апошнія навіны