«Этапам праз палову Зямлі»: гісторыя зняволення Сянцова і Кольчанкі
- 25.05.2018, 17:06
Дакументальны фільм пра ўкраінскага рэжысёру і актывіста.
Рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў Крыме 10 траўня 2014 года. Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Кольчанку прысудзілі да 10, а Сянцова - да 20 гадоў пазбаўлення волі. Разам з імі таксама затрымалі Генадзя Афанасьева і Аляксея Чырнія. Афанасьева ў 2016-м годзе абмяняюць, Чырній застанецца ў калоніі ў Магадане.
Сянцова і Кольчанку ўтрымлівалі ў следчым ізалятары ў Маскве, судзілі ў Растове, перавозілі этапамі на Урал і ў расейскую Арктыку.
На дваіх яны праехалі амаль 20 тысяч кіламетраў - гэта палова шляху вакол свету. Для іх гэта падарожжа працягваецца выключна па тэрыторыі Расеі. І толькі па турмах.
Здымачныя групы «Громадского» пабывалі ў ключавых гарадах па дарозе іх этапаў - Маскве, Растове, Чэлябінску, Лабытнангі.
Журналісты даведаліся, у якіх умовах іх утрымліваюць, і якія людзі займаюцца іх лёсамі там, куды так і не дапусцілі ўкраінскіх консулаў, куды і па гэты дзень складана дабрацца адвакатам.
Аўтары фільма: Ангеліна Каракіна, Наталля Гумянюк, Ганна Цыгіма, Наталля Каплан