BE RU EN

Сітуацыя з беспрацоўем у Беларусі пагаршаецца

  • 25.05.2018, 15:56

Працаўладкавацца ў рэгіёнах амаль нерэальна.

Хоць на ўтрыманне Цэнтраў занятасці ідуць вялікія грошы. Відавочна, што ў Цэнтрах занятасці ідзе гульня ў кошкі-мышкі, кажа «Радыё Рацыя» беспрацоўны жыхар Бярозы, праваабаронца, 53-гадовы Сяргей Русецкі:

- А з новага года ўвядуць падвышэнне платы за кватэру... Далі накіраванне на працу. Там месцаў няма. Палова тых прапаноў, якія нібыта ёсць, напраўду не існуе. У многіх гарадах Беларусі з працай проста глуха.

Як кажуць беларусы, беспрацоўныя ў нашай краіне абсалютна не абароненыя:

- Беспрацоўныя кінутыя. Дапамога з прычыны беспрацоўя ў нас складае базавую адзінку, на якую пражыць немагчыма.

- З такой дапамогай з прычыны беспрацоўя, вядома, не абароненыя. Улады кажуць, што ў нас вельмі маленькае беспрацоўе. Але гэта на словах уладаў.

- У нас наогул ніхто не абаронены - ні беспрацоўныя, ні працоўныя.

- Пры дыктатурах у людзей наогул не існуе ніякіх правоў.

Са слоў Сяргея Русецкага, яму плацілі як скарочанаму працаўніку з вялікім стажам 11 месяцаў па 50 рублёў. З меншым стажам дапамога складае 20 і меней рублёў. А калі чалавек звольніўся з нейкай прычыны сам, то не атрымае ні капейкі.

Апошнія навіны