BE RU EN

Даляр зноў пераадолеў двухрублевую мяжу

  • 25.05.2018, 14:02

На валютных таргах 25 траўня беларускі рубель знізіўся да амерыканскай валюты.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0020 рубля (0,09%) і склаў 2,3398 рубля.

Курс даляра ЗША вырас на 0,0049 рубля (0,25%) да 2,0017 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0055 рубля (0,17%) і склаў 3,2467 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны