BE RU EN

Польскія цягнікі будуць ездзіць з хуткасцю 250 кіламетраў на гадзіну

  • 25.05.2018, 12:28

На мадэрнізацыю польскіх чыгунак выдадзена амаль $18 мільярдаў.

Віцэ-міністр інфраструктуры Польшчы, упаўнаважаны ўрада ў пытаннях будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту Мікалай Вільд заявіў «Радыё Польшча», што польская Дзяржаўная чыгунка дазволіць хуткасным цягнікам ездзіць з максімальнай хуткасцю 250 км/г. Палітык узяў удзел у дэбатах, арганізаваных Інстытутам Леха Качыньскага, прысвечаных будучыні польскай Дзяржаўнай чыгункі вялікіх хуткасцяў.

Са слоў Мікалая Вільда, хуткасць цягнікоў на ўзроўні 250 км/г дазволіць забяспечыць аптымальнае злучэнне паміж найбуйнейшымі польскімі гарадамі і Цэнтральным камунікацыйным портам. Яшчэ большае падвышэнне хуткасці цягнікоў нерэнтабельнае, адзначыў віцэ-міністр:

«Розніца паміж стандартам 250 км/г і 350 км/г у тым, што пры больш высокай хуткасці давядзецца спажываць удвая больш энэргіі і, адпаведна, удвая больш плаціць. Пры гэтым розніца ў часе на самай працяглай трасе паміж Варшавай і Познанню - 19 хвілін. Адсюль пытанне: ці гатовыя мы як дзяржава мець значна больш высокія выдаткі дзеля гэтых 19 хвілін?».

Інвестыцыі сумай 66 млрд злотых на мадэрнізацыю і будаўніцтва 9 тысяч км польскіх чыгунак дазволяць стварыць умовы для хуткаснага перамяшчэння цягнікоў. Цяпер максімальная хуткасць цягнікоў у Польшчы - 200 км/г.

Апошнія навіны