BE RU EN

ЗША перакідваюць у краіны Балтыі ды Польшчу тысячы танкаў

  • 25.05.2018, 10:43

Блізу 2000 машын накіроўваюцца на вучэнні NАТА ў краінах Балтыі.

Праз Усходнія рэгіёны Нямеччыны ў кірунку Польшчы і краін Балтыі рухаюцца дзве велізарныя калоны амерыканскіх баявых машын, у тым ліку танкаў.

Пра гэта паведаміў начальнік штаба амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Еўропе брыгадны генерал Кай Роршнайдэр, паведамляе "Нямецкая Хваля".

Блізу 2000 машын накіроўваюцца на вучэнні NАТА ў краінах Балтыі.

Адначасова ў Польшчу перакідваюцца яшчэ 1400 транспартных сродкаў, якія нядаўна прыбылі ў бэльгійскі Антверпен.

Перадыслакацыя тэхнікі праходзіць у рамках ужо даўно запушчанай аперацыі "Атлантычны намер" (Atlantic Resolve), з дапамогай якой войска ЗША хоча ўзмацніць хаўруснікаў з NАТО ва Усходняй Еўропе.

Апошнія навіны