BE RU EN

У Канадзе двое невядомых узарвалі бомбу ў рэстарацыі

  • 25.05.2018, 9:35

Прынамсі 15 чалавек атрымалі раны ў выніку выбуху ў рэстарацыі ў Місісагу, недалёка ад Таронта.

Паліцыя паведаміла, што двое падазраваных, якія хавалі свае твары, зайшлі ў рэстарацыю Bombay Bhel і прывялі ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Вядома, што некалькі пацярпелых былі дастаўленыя ў лякарню, а трое ў крытычным стане знаходзяцца ў траўматалагічным цэнтры ў Таронта.

Падазраваныя ўцяклі з месца здарэння, пакуль затрымаць іх не атрымалася, паведамляе BBC.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад, матывы злачынцаў таксама невядомыя.

ФОТА: PEEL PARAMEDICS

Паліцыя апублікавала ў "Твітэры" здымак камеры відэаназірання, на якім бачна двух падазраваных у талстоўках з башлыкамі. Адзін з іх, відавочна, нясе ў руках бомбу.

ФОТА: PEELPOLICE/TWITTER

Выбух у Місісагу адбыўся праз месяц пасля нападу ў Таронта, ахвярамі якога сталі 10 чалавек, яшчэ 15 атрымалі раны. 25-гадовы нападнік Алек Мінасян выехаў на ходнік у арандаваным аўтафургоне і пачаў збіваць людзей.

Апошнія навіны