BE RU EN

Дакладчыку ПАРЕ паводле справы Нямцова забаранілі ўезд у РФ

  • 24.05.2018, 20:58

Літоўскі палітык Эмануэліс Зінгерыс планаваў паездку ў Маскву для збору матэрыялаў пры падрыхтоўцы рэзалюцыі.

Пра гэта ён сам паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні. Зінгерыс планаваў паездку ў Маскву для збору матэрыялаў пры падрыхтоўцы рэзалюцыі. Ён не выключыў, што забарона звязаная з яго працай у Радзе Еўропы і расследаваннем абставінаў забойства Нямцова, - паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на «Немецкую Волну».

Расейскі палітык Уладзімір Кара-Мурза-малодшы адзначае, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак - першы ў гісторыі, калі чыноўнік Рады Еўропы не можа ўехаць на тэрыторыю краіны, якая ўваходзіць у Раду Еўропы.

Апошнія навіны