BE RU EN

БГК падолеў СКА і стаў чэмпіёнам Беларусі

  • 24.05.2018, 20:50

Берасцейцы выйгралі чэмпіёнскі тытул 10-ым разам у сваёй гісторыі і пяты раз запар.

Берасцейскі гандбольны клуб імя А.П Мяшкова ў вырашальным матчы чэмпіянату падолеў менскі СКА і стаў чэмпіёнам Беларусі, паведамляе «Трибуна».

Каманду Сяргея Бябешкі задавальняла ў гэтай гульні нічыя, а сталічнаму клубу была неабходная перамога.

Такім чынам, БГК выйграў чэмпіёнскі тытул 10-ым разам у сваёй гісторыі і пяты раз запар.

БГК ім. Мяшкова - СКА 22:19 (13:9)

БГК ім. Мяшкова: Пешыч, Міятавіч; Рутэнка, Шкурынскі, Пацека, Нікуленкаў, Стайковіч, Шумак, Вукіч, Горак, Разгор, Баранаў, Сельвесюк, Джорджыч, Шыловіч, Астрашапкін.

СКА: Міскевіч, Салдаценка; Гарбуз, Гірык, Рудзь, Сончык, Хадкевіч, Жыла, Алёхін, Подшывалаў, Крывенка, Ушал, Данцоў, Вайлупаў, Бохан, Броўка.

Становішча каманд: БГК ім. Мяшкова - 58 балаў (32 матчы), СКА - 54 (32), Гомель - 23 (31), Машэка - 16 (31).

Апошнія навіны