BE RU EN

Данкверт працягвае «прадуктовую вайну» з Беларуссю

  • 24.05.2018, 20:27

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў РФ прадукцыі двух беларускіх кампаній.

Рассельгаснагляд з 26 траўня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў - ААТ «Малочны свет» (праз паўторнае выяўленне натаміцына ў сыры) і ААТ «Рыбакамбінат Любань» (паўторнае выяўленне лістэрый у абрэзе салёнай рыбы), паведамляе interfax.by.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль паставак яшчэ з чатырох прадпрыемстваў з Беларусі, паведаміла служба.

Гэты рэжым распаўсюджваецца на прадукцыю ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (праз выяўленне бактэрый групы кішэчнай палачкі ў ялавічыне), УПП «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» (тэтрацыклін у малочнай сыроватцы), ААТ «Пружанскі малочны камбінат» (тэтрацыклін у малочнай сыроватцы) і ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» (сальманелы ў мясакоснай муцэ).

Апошнія навіны