BE RU EN

Разам з Венесуэлай і Албаніяй: Беларусь трапіла ў топ-10 паводле нападаў фішараў

  • 24.05.2018, 17:24

Больш за ўсё нападаў фішараў зазналі карыстальнікі ў Бразіліі.

Паводле гэтага параметру Беларусь апынулася на сёмым месцы ў свеце, сведчаць звесткі справаздачы кампаніі паводле вынікаў першага квартала гэтага года.

Суседзі нашай краіны – Расея, Украіна, Літва, Латвія і Польшча – у топ не патрапілі. Больш за ўсё нападаў фішараў зазналі карыстальнікі ў Бразіліі – 19,07%. Таксама ў спісе апынуліся Аргенціна, Венесуэла, Албанія і Балівія.

Кампанія зафіксавала 90 245 060 спробаў перайсці на сайты фішараў. Усяго ашуканцы атакавалі 9,6% унікальных карыстальнікаў ад агульнай колькасці тых, хто ўсталяваў прадукты "Лабараторыі Касперскага".

Часцей за ўсё фішары маскуюцца пад папулярныя сэрвісы: запускаюць падробленыя старонкі Facebook, пішуць паведамленні «ад імя» Telegram, прапануюць «кампенсацыю» за блакаванне мэсэнджара або распрацоўваюць копіі папулярных крыптавалютных ICO.

Фішынг – від інтэрнэт-махлярства, мэтай якога з'яўляецца атрыманне доступу да канфідэнцыйных звестак карыстальнікаў – лагінаў і пароляў.

Апошнія навіны