Дональд Трамп скасаваў сустрэчу з Кім Чэн Ынам
- 24.05.2018, 17:01
Кіраўнік Белага дому напісаў дыктатару ліст.
Прэзідэнт ЗША напісаў ліст Кім Чэн Ыну, у якім скасаваў саміт ЗША і КНДР, запланаваны на 12 чэрвеня, паведамляе «Радыё Свабода».
Пра сваю адмову ад сустрэчы Трамп напісаў у лісце Кім Чэн Ыну, тэкст якога апублікаваў Белы дом.
Ліст Трампа апублікаваў карэспандэнт газеты Toronto Star Вашынгтоне Дэніэл Дэйл. Паводле ягоных словаў, ён "аўтэнтычны", і подпіс Трампа на дакуменце не выклікае сумневаў.
"Мы надзвычай высока цэнім ваш час, ваша цярпенне і вашыя намаганні, якія вы аддалі на арганізацыю саміту", – паведамляе прэзідэнт ЗША лідару КНДР, асобна адзначаючы, што ён асабіста "вельмі хоча" з ім сустрэцца.
Саміт быў прызначаны на 12 чэрвеня ў Сінгапуры.
"Аднак у вашых апошніх прамовах змяшчалася адкрытая варожасць, і ў сувязі з гэтым мне ў гэты момант здаецца неадпаведным правесці гэтую даўно чаканую сустрэчу", – паведамляе Трамп.
Раней кіраўнік КНДР неаднаразова абяцаў нанесці ядзерны ўдар па ЗША.