BE RU EN

У КНДР дэмантавалі найбуйнейшы ядзерны палігон

  • 24.05.2018, 14:23

Цырымонія закрыцця прайшла ў прысутнасці замежных журналістаў.

У Паўночнай Карэі дэмантавалі найбуйнейшы ядзерны выпрабавальны палігон Пунгеры, піша Assosiated Press. На паўночным усходзе краіны прагучалі выбухі, якія знішчылі тры падземныя тунэлі, а таксама некалькі даследчых будынкаў, піша «Новая Газета».

Цырымонія закрыцця прайшла ў прысутнасці замежных журналістаў.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын абвесціў пра знішчэнне палігона Пунгеры ў канцы красавіка. Ён заявіў, што ў развіцці ядзернай праграмы больш няма неабходнасці, калі ўлады ЗША «абяцаюць спыніць вайну і не нападаць». Паводле ягоных словаў, Паўночная Карэя не мае намеру ў далейшым адчуваць цяжкасці праз санкцыі.

Нагадаем, на палігоне Пунгеры з 2006 года правялі шэсць ядзерных выпрабаванняў, апошняе з якіх адбылося ў 2017 годзе. Тады Пхеньян заявіў пра «паспяховае» выпрабаванне вадароднай бомбы.

Апошнія навіны