BE RU EN

Навукоўцы абралі ідэальную гародніну для падаўжэння жыцця

  • 24.05.2018, 14:19

Эксперты раяць ужываць гэтую гародніну тры разы на тыдзень.

Ужыванне перцаў стымулюе арганізм узмоцнена засвойваць каратыноіды – раслінныя пігменты, адказныя за ярка-чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя адценні скуркі пладоў і ўтрыманне ў іх вітаміну С, піша сайт healthyliving.com.ua. Гэтыя рэчывы значна ўмацоўваюць арганізм, павялічваюць ягоную ўстойлівасць да захворванняў і здольнасці да аднаўлення

Каратыноіды маюць вялікае значэнне для здароўя лёгкіх: гэтыя рэчывы здольныя паляпшаць стан чалавека пры рэспіраторных захворваннях, як астма і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХОБЛ), пра што паведамілі выданню Express эксперты – медыцынская кансультантка Сара Брюэр і дыетолаг Джульета Кэлаў.

У сваім інтэрв'ю выданню яны параілі ўжываць ад трох да чатырох перцаў на тыдзень, сырых ці прыгатаваных без вялікай колькасці тлушчу.

«Чырвоныя перцы ўтрымліваюць высокі ўзровень антыаксідантнага бэта-каратыну і багатыя на фалійную кіслату, вітаміны A і E. Зялёны перац – найлепшая крыніца лютэіну і зеазантыну: гэта два каратыноіды, якія важныя для добрага здароўя вачэй. Жоўты перац багаты на вітаміны B1 і B3, якія дапамагаюць вылучаць энэргію з ежы», – адзначылі пры гэтым спецыялісты.

Эксперты параілі звяртаць увагу на якасць пладоў і выбіраць перцы з цвёрдымі сценкамі.

Апошнія навіны