BE RU EN

Не знайшлося ахвочых зладзіць лукашэнкава «Купалле» ў Александрыі

  • 24.05.2018, 12:14

Ахвочых не знайшлі нават за грошы.

Міністэрства культуры так і не знайшло арганізатараў свята «Купалле» ў Александрыі. Нават за 200 тысяч рублёў. Конкурс не адбыўся і пасля падаўжэння яго тэрмінаў - заявак так і не паступіла, адзначана ў пратаколе падрахавання вынікаў на сайце дзяржаўных закупаў, піша tut.by.

Але свята ўсё адно будзе. Яго арганізуюць чыноўнікі - як і ўсе папярэднія 7 разоў.

Арганізатарам свята «Александрыя збірае сяброў» сёлета будзе Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам і Шклоўскі райвыканкам, расказала першая намесніца начальніка ўправы ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама Алена Баброва.

- Свята пройдзе 7 і 8 ліпеня на традыцыйнай пляцоўцы на беразе Дняпра ў вёсцы Александрыі. Сяголета зрабілі яе ўпарадкаванне, таму гледачам будзе яшчэ зручней, - распавяла Алена Баброва.

Апошнія навіны