BE RU EN

Гідрамет: Заўтра будзе да 26 градусаў

  • 24.05.2018, 11:42

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных мясцінах Беларусі 25 траўня.

У пятніцу будзе зменлівая хмарнасць. Уночы месцам, удзень у паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных мясцінах чакаюцца навальніцы, паведамілі БелТА ў цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уночы і раніцай месцам магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-26 градусаў цяпла.

Апошнія навіны