BE RU EN

У Польшчы значна павялічыўся аб'ём імпарту звадкаванага газу

  • 24.05.2018, 11:34

Краіна-суседка Беларусі пакрысе скарачае імпарт газу з Расеі.

Як перадае «Радыё Польшча», паводле звестак «Польскай нафтагазавай кампаніі» (PGNiG), у першым квартале гэтага года Польшча атрымала на адну траціну больш звадкаванага газу, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Са слоў віцэ-старшыні PGNiG Мацея Вазняка, такім чынам канцэрн рэалізуе палітыку дыверсіфікацыі крыніц паставак газу ў Польшчу.

«Гэты квартал можна назваць рэкордным, мы атрымалі чатыры карго, якія прыбылі ў першым квартале, усе яны з Катару. Гэта азначае павелічэнне аб'ёмаў паставак у параўнанні з мінулым годам на амаль 31%», - адзначыў Вазняк.

Са слоў віцэ-старшыні «Польскай нафтагазавай кампаніі», Польшча пакрысе скарачае імпарт газу з-за ўсходняй мяжы. Нягледзячы на тое, што яго дзель на рынку ўсё гэтак жа высокая, у першым квартале гэтага года яна скарацілася з 84% да 78%.

Апошнія навіны