BE RU EN

Рассельгаснагляд спыняе пастаўкі з ААТ «Гродзенскі мясакамбінат»

  • 24.05.2018, 10:52

Беларусы арганізавалі махлярскую схему паставак прадукцыі ў РФ.

Рассельгаснагляд з 25 траўня ўводзіць абмежаванні на пастаўкі прадукцыі ААТ "Гродзенскі мясакамбінат". Нагодай стала парушэнне правілаў перамяшчэння тавараў, паведамляе belmarket.by.

На мінулым тыдні Рассельгаснаглядам былі выяўленыя 6 тон незаяўленай у дакументах сыравэнджанай прадукцыі з мяса свініны вырабу мясакамбіната, якія перавозіліся сярод іншых тавараў.

Рассельгаснагляд мяркуе, што факт затрымання такога тавару паказвае на ўдзел ветэрынара Гарадзенскай ветэрынарнай службы ў арганізацыі ашуканскай схемы паставак свінагадоўчай прадукцыі.

Раней служба забараніла пастаўкі свініны і ўсёй прадукцыі з яе паводле падазрэння ў наяўнасці АЧС на тэрыторыі нашай краіны. Рассельгаснагляд пагражае пры паўторным выпадку заблакаваць пастаўкі з усёй тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Апошнія навіны