BE RU EN

У Пінску задумалі збудаваць шкодны для экалогіі крэмніевы завод

  • 24.05.2018, 10:13

У Еўропе крэмніевыя заводы будуюць за сотні кіламэтраў ад вялікіх местаў.

У Пінску запланаванае будаўніцтва завода для вырабу зліткаў монакрышталічнага крэмнію, паведаміў карэспандэнту БелТА першы намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Самалазаў.

З кампаніяй "Сілікон Матэрыялз Інк." (Пэнсільванія, ЗША) падпісанае пагадненне аб намерах аб павелічэнні ўжо дзейнага супольнага прадпрыемства "Камсэ" у Пінску, які вырабляе крэмніевыя пласціны для мікраэлектронікі. Укладанне інвестыцыйнага пагаднення прызначанае на жнівень. У праект, які прадугледжвае будаўніцтва завода для вырабу зліткаў монакрышталічнага крэмнію, СП плануе ўкласці больш за $ 3 млн.

Як адзначае "Радыё Свабода", у Расеі за апошнія гады адбывалася некалькі пратэстаў супраць будаўніцтва крэмніевых заводаў, напрыклад, у Омску і Абакане.

Мясцовыя ўлады пераконвалі жыхароў у бяспецы такіх заводаў. У Еўропе такія заводы будуюць мінімум за некалькі кіламэтраў ад усякіх паселішчаў, за сотні кіламэтраў ад вялікіх местаў.

Апошнія навіны