BE RU EN

Гарадзенскі матацыкліст уцякаў ад пагоні ДАІ па ходніках і палях

  • 23.05.2018, 20:55

На хлопца склалі восем пратаколаў.

Па дарогах, ходніках і палях спрабаваў уцячы ў Горадні матацыкліст ад пагоні ДАІ.

Як паведамляецца на сайце gaigrodno.by, хлопец, які не мае пасведчання кіроўцы, вёз пасажыра ў моташлеме. Сам кіроўца ехаў без шлема.

На вуліцы Мясніцкай яго заўважыў патруль ДПС і ўказаў спыніцца. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Калі матацыкліст убачыў, што на праезнай частцы ён адарвацца ад ДАІ не можа, то паехаў па ходніках, а потым проста па полі. Аднак на траве «Іж» перакуліўся, і даішнікі затрымалі кіроўцу.

На хлопца склалі восем пратаколаў.

Апошнія навіны