BE RU EN

Reuters: Расея рыхтуе маштабную кібератаку на Украіну

  • 23.05.2018, 19:50

Пра падрыхтоўку кібернападу з боку Расеі заяўляюць і ўкраінскія спецслужбы.

Амерыканская кампанія Cisco Systems Inc папярэджвае, што расейскія хакеры заразілі вірусамі не менш за паўмільёна маршрутызатараў і прылад захоўвання звестак у дзясятках краін у рамках падрыхтоўкі масавай кібератакі на Украіну, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Reuters.

Згодна з Cisco, вірусная праграма VPNFilter выкарыстоўвае тыя ж коды, якія раней былі заўважаныя і ў кібернападах, якія заходнія краіны прыпісваюць Маскве. Праграма можа выкарыстоўвацца для шпіянажу і разбурэння інтэрнэт-камунікацый.

Пра падрыхтоўку кібернападу з боку Расеі заяўляюць і ўкраінскія спецслужбы. СБУ таксама сцвярджае, што з дапамогай віруснай праграмы VPNFilter расейскія хакеры збіраюцца атакаваць дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі Украіны. Мэта Расеі, згодна з СБУ, - дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне напярэдадні фіналу Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе ў Кіеве 26 траўня.

Апошнія навіны