BE RU EN

Лукашэнка змяніў межы Менска і Смалявіцкага раёна

  • 23.05.2018, 19:31

У мяжу Менска ўключаны блізу 160 га тэрыторыі, размешчанай у Смалявіцкім раёне.

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №194 змяніў межы Менска і Смалявіцкага раёна. Гэта робіцца для рэалізацыі праекта па будаўніцтву ў Нацыянальным аэрапорце Менск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы, інфармуе БелТА.

У мяжу Менска ўключаюцца блізу 160 га тэрыторыі, размешчаных у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. У іх ліку 147,51 га - гэта землі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Менск», а 10,93 га - землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смалявіцкі лясгас». Гэтыя зямельныя ўчасткі далучаюцца да тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Менска.

Указ уваходзіць у дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны