Прэс-сакратарку Навальнага арыштавалі на 25 дзён за паведамленне ў Twitter
- 23.05.2018, 19:17
Паліцыя затрымала Кіру Ярмыш 22 траўня.
Цвярскі суд Масквы арыштаваў на 25 дзён прэс-сакратарку расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Кіру Ярмыш. Пра гэта яна паведаміла ў Twitter.
«25 дзён - гэта глупства, калі ведаеш, што маеш рацыю і з табой падтрымка столькіх людзей. Усім шчасліва заставацца, убачымся на апеляцыі», - напісала яна.
Ярмыш распавяла, што меру стрымання ёй абіралі праз два паведамленні ў Twitter за 12 красавіка з запрашэннем на мітынг 5 траўня. Апавяшчэнне пра акцыю пратэсту было пададзенае ў мэрыю Масквы 20 красавіка, 25 красавіка акцыю забаранілі.
Юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй Навальнага Любоў Собаль пацвердзіла ў Twitter, што Ярмыш арыштавалі за паведамленне ў Twitter.
«Выступіла сведкам на судзе у Кіры Ярмыш, якую судзяць за допіс, які яна напісала яшчэ да таго, як стала вядома, што мэрыя хоча забараніць акцыю. Як заяўнік мітынгу 5 траўня я атрымала апавяшчэнне толькі 10 траўня. Абсурднае справа нават з пункту гледжання фармальнага закону», - уважае яна.
Паліцыя затрымала Ярмыш 22 траўня.
12 красавіка Ярмыш напісала: «Мы гэтую ўладу не выбіралі. Выйсці на вуліцу 5 траўня - гэта сказаць самому сабе і ўсім вакол: «Я не згодны з тым, што адбываецца». А таксама: «5 траўня выходзім на вуліцы».