BE RU EN

Рэйтынг клубаў КХЛ: Менскае «Дынама» апусцілася на 11-ю пазіцыю

  • 23.05.2018, 18:40

КХЛ змясціла рэйтынг клубаў, складзены на аснове паказчыкаў сезона 2017/2018.

Першае месца ў спісе заняў СКА, другім стаў ЦСКА, трэцім - «Ёкерыт», паведамляе «Трибуна».

Менскае «Дынама» ў параўнанні з мінулым годам апусцілася на адзін радок. Цяпер у абноўленым рэйтынгу беларускі клуб на 11-м месцы.

Рост паказалі 8 клубаў з 27. Найбольшы рост у «Трактара» (з 14 месца на 10-е), «Спартака» (з 23 на 17), «Амура» (з 25 на 19). Клубы паказалі рост за кошт паляпшэння спартыўных паказчыкаў.

Зніжэнне ў рэйтынгу у 15 клубаў з 27. Найбольшая - у рыжскага «Дынама» (з 18 на 23), «Адмірал» і «Тарпеда» страцілі па 4 і 3 пазіцыі адпаведна (спартыўныя дасягненні).

У «Адмірала», «Слован» і «Тарпеда» на пазіцыю ў рэйтынгу таксама паўплывала несвоечасовая аплата працы.

Апошнія навіны