BE RU EN

Пад Віцебскам высадзіліся расейскія вайскоўцы

  • 23.05.2018, 16:55

Вайскоўцы Беларусі і РФ удзельнічаюць у выпрабаваннях пад Віцебскам.

Выпрабаванні вайскоўцаў праходзяць з 21 да 25 траўня ў месце сталай дыслакацыі 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і на палігоне Ласвіда (Віцебск), паведамілі Interfax.by ў міністэрстве абароны Беларусі.

«Сёлета ў выпрабаваннях бярэ ўдзел блізу 100 вайскоўцаў. Гэта прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама 15 вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі», - праінфармавалі ва ўстанове.

Там удакладнілі, што выпрабаванні ўключаюць у сябе праверку тэарэтычных ведаў вайскоўцаў, практычнае выкананне нарматываў у прадметах баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі, дэсантаванне, арыентаванне на незнаёмай мясцовасці, пераадоленне спецыяльнай паласы перашкод, а таксама правядзенне спарынг-баёў.

Апошнія навіны