BE RU EN

Следчы камітэт спыніў справу аб гібелі жаўнера ў Печах

  • 23.05.2018, 14:11

СК сцвярджае, што складу злачынства няма.

17 траўня Следчы камітэт спыніў справу аб давядзенні да самагубства жаўнера тэрміновай службы Міхаіла Беўзюка з Азарычаў. Папярэдняе расследаванне доўжылася паўгода. Яно не знайшло складу злачынства ў смерці хлопца. Паведамленне пра гэта атрымаў Юрый Бяўзюк, брат загінулага жаўнера, паведамляе «Еўрарадыё».

19 сакавіка 2015 года Міхаіл Бяўзюк патэлефанаваў брату з Печаў, дзе праходзіў службу, з просьбай прыехаць да яго ў найбліжэйшыя выходныя і прывезці неабходныя рэчы. 20 сакавіка Міхаіл зноў патэлефанаваў брату і ўдакладніў спіс неабходных рэчаў. А раніцай 21 сакавіка Юрыю Беўзюку патэлефанавалі з вайсковай часткі і паведамілі, што Міхаіл павесіўся.

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасля рэзананснай гібелі ў Печах 21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную версію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён звярнуўся ў Следчы камітэт і запатрабаваў распачаць крымінальную справу аб факце магчымага давядзення маладога жаўнера да самагубства.

Аднак расследаванне не высветліла новых абставін у смерці Міхаіла Беўзюка. Ягоныя сваякі маюць права азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Таксама яны могуць абскардзіць пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання ў пракуратуры або ў судзе.

Апошнія навіны