BE RU EN

Відэагіт: Каала вудай ловіць рыбу

  • 23.05.2018, 12:30

Смешная «рыбалка» доўжылася больш за дзве гадзіны.

Сямейства, якое адправілася на рыбалку, пазнаёмілася з цікаўнай каалай, якой таксама не было чужым такое баўленне часу, як рыбалка, піша сайт 120.su.

Відэаролік, зняты ў Стратмертане (Вікторыя, Аўстралія), паказвае як жывёліна з цікавасцю даследавала вуду на падстаўцы, пакінутую на беразе кімсьці з рыбакоў, прычым выглядала каала настолькі дзелавіта, як быццам і сапраўды памкнулася здабыць сабе рыбкі на абед.

Аўтар роліка дадаў, што жывёліна неўзабаве задрамала, так што «рыбалка» доўжылася больш за 2 гадзіны, але, вядома, каала нічога не злавіла.

Апошнія навіны