BE RU EN

Вядучая «Добрай раніцы, Беларусь!» не ведае Кандрата Крапіву

  • 23.05.2018, 11:06

Смяхотнае здарэнне адбылося сёння раніцай.

Вядоўца праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1» не ведае Кандрата Крапіву. Смяхотнае здарэнне адбылося 23 траўня. Вера Карэтнікава ў эфіры няправільна паставіла націск і назвала беларускага паэта «Кондрат КрапИва», паведамляе «Еўрарадыё».

Праўда, сувядоўца Яўген Перлін не разгубіўся і правільна вымавіў яго прозвішча: «Кондрата КрапівА».

Карэтнікава - беларуская спявачка, тэлевядоўца, ураджэнка Менска.

Кандрат Крапіва (1896 - 1991) - беларускі пісьменнік, паэт, сатырык і драматург. Яго творы вывучаюцца ў школах.

Апошнія навіны