BE RU EN

Польская пісьменніца стала лаўрэаткай Букераўскай прэміі

  • 23.05.2018, 10:27

Да 2014 года лаўрэатамі маглі стаць толькі аўтары з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай садружнасці.

Лаўрэатам міжнароднай Букераўскай прэміі 2018 года стала польская пісьменніца Вольга Такарчук за раман «Bieguni» ( «Flights»), паведамляе «Радыё Польшча».

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ўвечары ў аўторак, 22 траўня, у лонданскім музеі Вікторыі і Альбэрта. Раман «Bieguni», які выйшаў у свет у Польшчы ў 2007 годзе, быў перакладзены на ангельскую мову Джэніфер Крофт і апублікаваны выдавецтвам Fitzcarraldo Editions. Падчас цырымоніі ўзнагароджання Вольга Такарчук асаблівую падзяку выказала менавіта аўтару перакладу. Грашовая ўзнагарода сумай 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў, прымеркаваная да Букераўскай прэміі, дзеліцца паміж аўтарам і перакладчыкам.

Упершыню Букераўская прэмія была ўручаная ў 1969 годзе. Да 2014 года лаўрэатамі маглі стаць толькі аўтары з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай садружнасці. З 2014 года правілы магчымасць атрымаць прэмію маюць пісьменнікі з розных краін пры ўмове, што іх твор перакладзены на ангельскую мову і апублікаваны ў Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны