BE RU EN

У Расеі прапанавалі заблакаваць сэрвіс рэзервавання гатэляў Booking

  • 23.05.2018, 9:30

З ініцыятывай выступіла Міністэрства культуры.

Мінкультуры Расеі прапанавала разгледзець магчымасць абмежавання працы сэрвісу онлайн-рэзервавання гатэляў і апартаментаў Booking.com у Расеі. Пра гэта ў аўторак, 22 траўня, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Растурызму.

Напярэдадні на адрас Растурызму паступіў адпаведны ліст. Установа выкажа сваю пазіцыю наконт дзейнасці сэрвісу да 4 чэрвеня.

З ініцыятывай абмежаваць працу сэрвісу ў Расеі ў Мінкультуры раней звярнуўся кіраўнік тураператара «Свой турыстычны сэрвіс» Сяргей Вайтовіч. Сваю прапанову ён расцэньвае як адказ на санкцыі ЗША ў дачыненні да Расеі.

Са слоў Вайтовіча, абмежаванне мяркуецца ўвесці на рэзерваванне расейскіх гатэляў для карыстальнікаў на тэрыторыі РФ.

Сэрвіс Booking.com, які дазваляе рэзерваваць праз інтэрнэт гатэлі і апартаменты ва ўсім свеце, быў заснаваны ў Амстэрдаме ў 1996 годзе. Ён належыць амерыканскай кампаніі Booking Holdings.

Апошнія навіны