BE RU EN

Цукербэрг: Facebook не дапусціць умяшання ў еўрапейскія выбары

  • 22.05.2018, 21:57

Стваральнік сацыяльнай сеткі папрасіў прабачэння за выцек персанальных звестак.

Генеральны дырэктар Facebook Марк Цукербэрг запэўніў, што кампанія прымае захады для прадухілення ўмяшання замежных гульцоў у нацыянальныя выбары ў Еўропе і ў выбары ў Еўрапейскі парламент, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Пра гэта Цукербэрг заявіў на слуханні ў Еўрапарламенце ў аўторак, якое транслююць у жывым эфіры.

Кіраўнік Facebook адзначыў, што ў кампаніі рыхтуюцца да шэрагу выбараў, якія адбудуцца ў Еўропе ў 2018 і 2019 гадах. У Славеніі, Швэцыі, Польшчы і ў іншых краінах. Таксама еўрапейцы будуць выбіраць чальцоў Еўрапарламенту.

"Гэта адзін з нашых топ-прыярытэтаў, пераканацца, што мы прадухіляем усялякія спробы ўмяшацца ў выбары, як гэта зрабілі расейцы ў ЗША ў 2016 годзе", - заявіў гендырэктар Facebook.

Апошнія навіны