BE RU EN

Для жыхароў інтэрнатаў працягваюць уводзіць дадатковую плату

  • 22.05.2018, 19:37

Чарговым рэгіёнам, дзе ўвялі дадатковую плату, стала Гарадзенская вобласць.

Гэта адбіваецца на выніковых сумах у рахунках, кошт пражывання ў інтэрнатах прадпрыемстваў і арганізацый вырастае да 96%. Нагадаем, ва ўрад ужо звярталіся прафзвязы, каб перагледзець пастанову пра ўвядзенне дадатковай платы для жыхароў інтэрнатаў, піша tut.by.

Суму платы за карыстанне жылымі памяшканнямі ў інтэрнатах вызначаюць зыходзячы з базавай стаўкі ў разліку на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц суразмерна агульнай плошчы займанага жылога памяшкання. Плата будзе перш за ўсё залежаць ад плошчы і катэгорыі інтэрната.

Да першай катэгорыі інтэрнатаў будуць адносіць тыя, у якіх у блоках ёсць пакоі, санвузел і кухня, да другой - тыя, дзе ў блоках ёсць пакоі і санвузел, а кухня агульнага карыстання знаходзіцца на паверсе, да трэцяй - тыя, у якіх у блоках ёсць толькі пакой, а кухні, санвузлы і душавыя памяшканні - агульнага карыстання.

Нагадаем, з 3 сакавіка плата за карыстанне жылым памяшканнем у інтэрнатах вырасла ў Магілёўскай вобласці, а з 1 красавіка - у Віцебскай.

Да прыкладу, у Магілёве і Бабруйску ў інтэрнатах першай катэгорыі (пры ўмове, што ёсць халоднае і гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), цэнтральнае ацяпленне) - 1,83 рубля за 1 квадратны метр, у іншых гарадах і пасёлках гарадскога тыпу вобласці - 1,22 рубля, а ў іншых населеных пунктах - 0,49 рубля.

Новы механізм вылічэнні сумы арэнднай платы для жыхароў інтэрнатаў раней увялі ў Менску і Менскай вобласці (за выключэннем інтэрнатаў устаноў адукацыі).

Апошнія навіны