BE RU EN

Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка ўнутраных войскаў

  • 22.05.2018, 19:10

Новы намеснік начальніка ўдзельнічаў у разгоне «Плошчы-2010».

Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка ўнутраных войскаў МУС палкоўніка Хазалбэка Атабекава. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, адпаведны ўказ дыктатар падпісаў 22 траўня, піша tut.by.

Хазалбэк Атабекаў у 1990 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайскова-палітычную агульнавайсковую вучэльню. Ён уладальнік крапавага берэта. У 2005 годзе Атабэкаў быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу», у той час ён з'яўляўся камандзірам аддзялення баявой падрыхтоўкі в/ч - 3214.

У жніўні 2007 года Атабекаву быў нададзены ранг палкоўніка.

Хазалбэк Атабекаў у 2009 - 2012 гадах займаў пасаду камандзіра 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (в/ч 3214), затым - намеснік начальніка ўправы баявой і аператыўнай падрыхтоўкі Галоўнай управы камандзіра ўнутранымі войскамі.

Менавіта ў якасці кіраўніка спецназу Атабекаў удзельнічаў у разгоне масавай дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 года - тады байцы ўнутраных войскаў паводзілі сябе з пратэстоўцамі найбольш жорстка.

У сакавіку 2012 года Хазалбэка Атабекава ўнеслі ў санкцыйных спіс Еўразвязу - за празмернае выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Увосень 2015 года еўрапейскія санкцыі былі спачатку замарожаныя, а потым і зусім скасаваныя.

Апошнія навіны