BE RU EN

Відэафакт: УСУ ўпершыню выпрабавалі Javelin

  • 22.05.2018, 18:45

Парашэнка падзякаваў ЗША за пастанову выдаць Украіне гэтую абарончую зброю.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў аб першых выпрабаваннях УСУ ракетных комплексаў Javelin, піша "Новае Время".

Пра гэта прэзідэнт паведаміў у Twitter.

"Сёння ўпершыню ва Украіне прайшлі пускі ракетных комплексаў Javelin. Дзякуючы ім баявыя магчымасці УСУ значна ўзраслі. Гэта вельмі эфектыўная абарончая зброя, якая будзе выкарыстоўвацца ў выпадку наступу РФ на пазіцыі ўкраінскіх войскаў", - напісаў Парашэнка.

Апошнія навіны