BE RU EN

Гулец берасцейскага «Дынама» пабіў даўні рэкорд розыгрышаў Кубка Беларусі

  • 22.05.2018, 17:44

Ганскі форвард Джоэл Фамее ўстанавіў унікальнае дасягненне.

Ганскі форвард берасцейскага «Дынама» Джоэл Фамее забіў у сямі запар матчах Кубка Беларусі-2017/18 8 галоў, паведамляе «Прессбол».

Такім чынам, знік рэкорд Дзмітрыя Мазалеўскага, які ў турніры-2006/07, дарэчы, таксама ў складзе берасцейскага «Дынама» трапляў у браму спаборнікаў у шасці сустрэчах запар (9 галоў).

Акрамя таго, Фамее - адзіны футбаліст у гісторыі Кубка Беларусі, які сыграў ва ўсіх паядынках свайго клуба, пачынаючы з 1/16 фіналу і заканчваючы фіналам. І ва ўсіх адрозніваўся забітымі мячамі!

Апошнія навіны