Ілон Маск паказаў, як SpaceX будуць запускаць экіпажы ў космас
- 22.05.2018, 16:09
Пілотны запуск запланаваны на канец лета.
Кіраўнік прыватнай аэракасмічнай кампаніі SpaceX Ілон Маск апублікаваў у Twitter фінальны дызайн пілатаванага карабля Crew Dragon, у якім астранаўты будуць лётаць на Міжнародную касмічную станцыю і назад, паведамляе liga.net.
Змяшчальнасць модуля - да сямі чалавек, планаваны кошт дастаўкі аднаго чальца экіпажа на арбіту - амаль $20 млн.
Crew Dragon паказаны ў экранаванай камеры, дзе яго выпрабоўваюць на працаздольнасць у варунках моцных электрамагнітных перашкод.
Пазней капсулу адправяць у цэнтр NASA ў штаце Агаё, дзе правядуць даследаванні яе трываласці ў вакууме. Кампанія плануе скончыць гэты этап у канцы лета. Затым Crew Dragon адвязуць на касмадром у Фларыдзе, дзе пасля фінальных тэстаў яго падрыхтуюць у ракету-носьбіт Falcon 9.
Так выглядае прататып «Цмока для экіпажа»:
На канец вясны 2018 года экіпажы на МКС дастаўляюць толькі расейскія «Саюзы».
Першы запуск Crew Dragon з людзьмі запланаваны на снежань.
А так выглядае інтэр'ер гэтага касмічнага карабля: