BE RU EN

У Польшчы расце ўзровень прамысловасці

  • 22.05.2018, 15:24

Прамысловая вытворчасць у красавіку гэтага года вырасла на 9,3% у гадавым вылічэнні.

Прамысловая вытворчасць у Польшчы ў красавіку гэтага года вырасла на 9,3% у гадавым вылічэнні. Такія звесткі падала Галоўная статыстычная ўправа. Установа таксама паведаміла, што ўзровень будаўніча-мантажнай прадукцыі ў красавіку быў на 19,7% вышэйшым, чым годам раней, паведамляе «Радыё Польшча».

Эканаміст банка Zachodni WBK Гжэгаж Агонек падкрэсліў, што звесткі аб вытворчасці прыемна здзівілі.

«Такі вынік у вялікай ступені заслуга календара, гэта значыць, у розніцы колькасці рабочых дзён. У красавіку гэтага года іх было больш, чым год таму. Гэтаму таксама паспрыяла тое, што Вялікдзень сёлета быў не ў красавіку, а ў траўні», - сказаў ён.

Аднак экспэрт паказвае, што дынаміка росту ўзроўню будаўніча-мантажнай вытворчасці выявілася ніжэйшай за чаканні.

Галоўная статыстычная ўправа таксама паведаміла, што са студзеня да красавіка ўзровень прамысловай вытворчасці быў на 6,4% вышэйшым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Узровень будаўніча-мантажнай вытворчасці ў гэты перыяд быў амаль на 25% вышэйшым, чым у 2017 годзе.

Апошнія навіны