BE RU EN

Настаўніцу, якая вызверылася на чацвёртакласнікаў гарадзенскай школы, звольнілі

  • 22.05.2018, 10:32

Гэтую інфармацыю пацвердзіў дырэктар гарадзенскай школы №35.

«З 21 траўня яна не працуе ў нашай школе. У яе была тэрміновая працоўная дамова, мы разарвалі яе ў пагаднення старон. Вядома, яе паводзіны непедагагічныя і мы іх не падтрымліваем. Не трэба раскручваць сітуацыю», - распавёў belsat.eu дырэктар школы Ігар Патэнга.

Некалькі дзён на тыдзень жанчына выкладала факультатыў музыкі. Вучань, які зняў на відэа інцыдэнт, ні разу не наведваў факультатыў. Педагог сама прапанавала падрыхтаваць чацвёртакласнікаў да выпускнога і працавала з дзецьмі бясплатна.

На роліку, які трапіў у інтэрнэт відаць, што падчас рэпетыцыі настаўніца вызвералася на дзяцей.

Апошнія навіны