BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў Артура Міхальскага на пасаду амбасадара ў Беларусі

  • 21.05.2018, 21:06

У апошнія гады дыпламат быў дырэктарам Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў Артура Міхальскага на пасаду новага амбасадара Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба польскага МЗС, 17 траўня міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч уручыў Міхальскаму пастанову аб прызначэнні.

Раней Артур Міхальскі працаваў паслом у Малдове, а ў апошнія гады быў дырэктарам Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Ранейшы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік завяршыў сваю дыпламатычную місію 31 студзеня гэтага года.

Апошнія навіны