BE RU EN

Мадрыд не зацвердзіў новы ўрад Каталоніі

  • 21.05.2018, 21:02

Мадрыд прызнаў паўнамоцтвы новага кіраўніка ўрада Каталоніі, аднак не зацвердзіў падабраную ім адміністрацыю.

Урад Гішпаніі не зацвердзіў новы склад каталонскага ўрада, што азначае працяг прамога кіравання ў Каталоніі з Мадрыда.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com cа спасылкай на La Vanguardia.

Мадрыд прызнаў паўнамоцтвы новага кіраўніка ўрада Каталоніі Жаакіма Тарэ, аднак не зацвердзіў падабраную ім адміністрацыю.

Гішпанскі ўрад дазволіў апублікаваць ў афіцыйным выданні дэкрэт аб стварэнні і кампетэнцыі дэпартамента новага ўраду, але не аб прызначэнні, бо ёсць «праблемы жыццяздольнасці».

Гэты крок стаў адказам гішпанскага прэм'ера Марыяна Рахоя на прапанову Тарэ ўключыць у склад каталонскага ўрада зняволеных палітыкаў і былых чыноўнікаў, якія знаходзяцца ў выгнанні.

Нагадаем, 17 траўня Жаакім Тарэ прынёс прысягу кіраўніка ўрада Каталоніі, пазбегнуўшы пры гэтым згадкі пра караля і Канстытуцыю Гішпаніі.

Аднак пасля ён праігнараваў засцярогі Марыяна Рахоя і ўключыў ва ўрад двух зняволеных палітыкаў і двух палітыкаў, якія беглі за мяжу. Прысяга каталонскага ўрада была запланаваная на 23 траўня.

Апошнія навіны