BE RU EN

Японцы выпусцілі дзесяцікілаграмовы чахол для iPhone X

  • 21.05.2018, 19:41

Кошт чахла-гантэлі складае блізу 100 даляраў.

Японскі тэлекамунікацыйны гігант Softbank з мэтай барацьбы з залежнасцю ад смартфонаў, выпусціў у продаж незвычайны чахол-гантэлю для iPhone X, паведамляе aspi.com.

Са слоў Softbank, іх прадукт - самы цяжкі з усіх чахлоў для смартфонаў. Ён важыць роўна 10 кілаграм (без уліку вагі апарата) і выраблены з металу.

З аднаго боку, чахол дазволіць не адцягвацца ад вывучэнне сацыяльных сетак або прагляду відэаролікаў падчас трэніровак, з другога - адвучыць тэлефонных «маньякаў» пастаянна даставаць свой дэвайс з кішэні.

Кошт аксесуару складае блізу 100 даляраў. Чахол можна купіць з дастаўкай па Японіі.

Апошнія навіны